Некалькі сотняў жанчын прынялі ўдзел у топлес-маршы па вуліцах канадскага горада Уотэрлу.

Удзельніцы маршу неслі плакаты «Гэта грудзі, а не бомба» і «Нудзізм не мае дачынення да сэксу».

Мэтай мерапрыемства яго арганізатары назвалі барацьбу за свабоду і гендарную роўнасць.

Падставай для правядзення акцыі стаў інцыдэнт, які адбыўся ў мінулым месяцы.

Паліцыя спыніла трох сясцёр, якія ехалі на роварах топлес. Сёстры Таміра, Надзя і Аліша Махамед патлумачылі свае паводзіны тым, што ў той дзень было вельмі горача.

Па словах дзяўчат, паліцыянты папрасілі іх прыкрыць грудзі.

Законы правінцыі Антарыа, у якой гэта адбылося, не забараняюць жанчынам дэманстраваць аголеныя грудзі.

У сувязі з гэтым сёстры паскардзіліся на паліцэйскіх. Тыя ў сваю чаргу заявілі, што нібыта проста правяралі стан ровараў, на якіх ехалі дзяўчаты.

«Я ўявіць сабе не магла, што гэтая тэма выкліча такія спрэчкі. Не думала, што людзей могуць так ўзрушыць жаночая грудзі», — сказала адна з сясцёр — вядомая ў Канадзе спявачка, якая выступае пад псеўданімам Аліша Брыла.

«Мы проста хацелі абараніцца, распавесці людзям, што яны маюць такое права», — дадала яна.

Закон, які абараняе права жанчын хадзіць з адкрытымі грудзьмі, з'явіўся ў Антарыа ў 1996 годзе пасля таго, як Апеляцыйны суд правінцыі ўстаў на абарону жанчыны, якую абвінавацілі ў з'яўленні топлес на публіцы. Яна была аштрафаваная ў 1991 годзе, але суд пастанавіў, што ў яе паводзінах не было нічога «ганебнага альбо ненатуральнага».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?