02.08.2015 / 14:56

Каля 30 машын сутыкнуліся на трасе Мінск—Гомель праз пажары на тарфяніках ФОТА 1

Адразу некалькі аварый адбылося на трасе Мінск—Гомель праз пажары на тарфяніках, паведамілі ў МНС.

Паводле інфармацыі, усяго на ўчастку дарогі працягласцю каля 4 км (размешчаны ў нізіне) раніцай 2 жніўня з-за пагаршэння бачнасці, выкліканага задымленнем ад ляснога пажару і туманам ў раёне пасёлка Татарка, адбыліся ДТЗ з удзелам больш за тры дзесяткі аўтамабіляў.

У адным з ДТЗ спатрэбілася дапамога ратавальнікаў. На 117-м кіламетры трасы паблізу вёскі Ясень сутыкнуліся грузавыя Volkswagen і Iveco. У выніку ў салоне VW быў заблакаваны кіроўца — яго даставалі ратавальнікі. Мужчына атрымаў траўмы рознай ступені цяжкасці і быў дастаўлены ў бальніцу.

0
Відавочца / Адказаць
03.08.2015 / 09:05
Бачыў тую катавасію на ўласныя вочы. Здзівіла, што ў светлы час сутак на сухой дарозе на невялікім участку дарогі было сканцэнтравана шмат бітых аўтамабіляў. Найбольш пацярпеў белы аўтамабіль, які ёсць на фота. Ці не палова ўдзельнікаў ДТЗ - грузавікі. А ўсё чаму? Бо абіраюць небяспечны хуткасны рэжым. На той дарозе для легкавікоў дазволена 120 км/г, дык яны і піляць, нібы на той свет спяшаюцца. А дарога, дарэчы, зусім не аўтабан. Толькі самыя новыя ўчасткі дазваляюць камфортна і бяспечна ехаць з вялікай хуткасцю.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру