02.08.2015 / 23:14

П'яныя беларусы пабіліся на борце самалёта Каўнас—Алікантэ, рэйс вярнулі 1

У суботу ўвечары з Каўнаса ў іспанскі Алікантэ вылецеў самалёт, пасажырам якога прыйшлося перажыць шок. Ледзь самалёт перасёк мяжу з Польшчай, як яму прыйшлося павярнуць і ляцець назад.

Самалёт быў вымушаны вярнуцца ў Каўнас з-за бойкі на борце. Прадстаўнік літоўскай Службы аховы дзяржмяжы Рокас Пукінскас інфармаваў DELFI, што канфлікт у самалёце разгарэўся паміж п'янымі членамі сям'і з Беларусі. Муж з жонкай (яны ляцелі з двума малалетнімі дзецьмі) сталі лаяцца, разгарэўся не абы які канфлікт, таму экіпаж самалёта вырашыў вярнуцца. Па словах памежнікаў, з самалёта высадзілі п'яных беларусаў з дзецьмі і аднаго грамадзяніна Літвы, пасля чаго самалёт дазаправілі, і ён вылецеў у Алікантэ.

0
Мiця Выкручанскi / Адказаць
03.08.2015 / 09:45
...кто они "герои"...за кого будут голосовать досрочно ?...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру