Перавезці 27-гадовага мараканца праз мяжу спрабаваў яго старэйшы брат. Ён пагрузіў чамадан ў багажнік аўтамабіля і накіраваўся на паром.

Судна кіравалася з Мэлільі (іспанская тэрыторыя на паўночным захадзе Афрыкі) у горад Альмерыю на поўдні Іспаніі. Падчас падарожжа мужчына заўважыў, што яго малодшы брат перастаў дыхаць.

Пасля таго як чамадан адкрылі, вярнуць маладога чалавека да жыцця ўжо не ўдалося.

Старэйшаму брату пагражае васьмігадовы тэрмін за ненаўмыснае забойства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?