«Карта навучэнца» — сумесны праект «Беларусбанка», Мінгарвыканкама, Нацыянальнай акадэміі навук і аплатнай сістэмы «Белкарт». Сёння ў сталіцы 12 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі працуюць па гэтым праекце, удакладніла намеснік старшыні праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Таццяна Міхайлоўская. Банк эмітаваў звыш за 9,5 тысяч плацежных карт і выдаў іх бясплатна ўдзельнікам праекта.

«Карта навучэнца» — бескантактавы паўнавартасны плацежны сродак, з дапамогай якога дзіця можа разлічвацца за школьнае харчаванне.

«З 1 верасня ў 12 школах, дзе ўкаранёны пілотны праект «Карта навучэнца», сумесна з камітэтам па адукацыі і камбінатамі школьнага харчавання мы запускаем безнаяўную аплату за харчаванне», — адзначыла Т. Міхайлоўская.

«Карта навучэнца» — гэта таксама бяспека дзіцяці ў школе, доступ да адукацыйных і сацыяльных электронных сэрвісаў. Яна дазваляе бацькам адсочваць, калі дзіця прыйшло у школу і пакінула яе.

Праведзенае банкам апытанне паказала, што бацькі і дзеці зацікаўленыя ў гэтым праекце і ацэньваюць яго станоўча.

Таццяна Міхайлоўская папрасіла кіраўніцтва Мінгарвыканкама паскорыць ўстаноўку прапускной сістэмы ў школах з мэтай выкарыстання ўсіх магчымасцяў «Карты навучэнца».

«Нацыянальная акадэмія навук і «Беларусбанк» завяршылі тэхналагічную гатоўнасць запісу на «Карту навучэнца» транспартнай праграмы для яе выкарыстання ва ўліку электроннай сістэмы аплаты праезду ў Мінску», — дадала Т. Міхайлоўская.

Такім чынам, карта дапаможа адсачыць патокі дзяцей і зразумець, ці правільна выдаткоўваецца з гарадскога бюджэту бясплатны праезд школьнікаў.

Да 1 студзеня 2016 года плануецца адаптаваць да выкарыстання «Карты навучэнца» тыя школы, якія сёння абсталяваныя прапускной сістэмай. А на працягу наступнага года мяркуецца ўкараніць праект ва ўсіх сталічных школах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?