Выканаўца з Наваполацку Стась Сілка прадстаўляе на Tuzin.fm свой дэбютны альбом «Песьні для глуханямых».

Гэты альбом выкаўца называем не вынікам шматгадовай працы, а хутчэй фіксацыяй таго, што ёсьць. У рэліз уваходзяць песьні напісаныя Стасем за апошнія чатыры гады: «Гэта тыя творы, якія я граю на канцэртах і тыя, якія мне хацелася «адпусьціць», то бок зафіксаваць іх не ў галаве, а крышачку збоку. Гэты запіс можна лічыць зрэзам маёй творчасьці, а пастаўлены песні збольшага ў храналагічным парадку. Першая песьня – «Як сьлед» традыцыйна зь яе пачынаю свае выступы. Апошняя песьня – «Напэўна я« – такі задатак, узор таго, у якім накірунку пляную рухацца далей», – распавядае выканаўца. Акром песень уласнага аўтарства ў дыск увайшоў беларускамоўны пераклад песьні Барыса Грэбеншчыкова «Адэлаіда».

Стась Сілка нарадзіўся ў Наваполацку. Цяпер жыве ў Віцебску. Выступае ў акустычным фармаце. Адзін зь яго апошніх канцэртаў у віцебскай «Арт-базе» сабраў аншляг. У адным з сваіх інтэрвію Стась прызнаўся, што яму зручна выступаць аднаму: «запрасілі-паехаў, не запрасілі — ня трэба нікому тлумачыць, чаму мы нікому непатрэбныя». Тым ня менш ён не выключае таго, што ў будучыні да яго могуць далучыцца іншыя музыкі, бо новыя песьні гэтага вымагаюць.

«Песьні для глуханямых» – першы альбом Сілкі. Сам выканаўца прадстаўляе як «песьні для тых хто чуе музыку і для тых, хто ня чуе, а проста любіць «ставіць лайкі», нават больш для тых, хто проста любіць ставіць лайкі ці зьмешваць з брудам не паслухаўшы, не пачуўшы». 

Запісаны альбом за кароткі час ва ўмовах, вызначаных як «абсалютна андэграўндныя» у Наваполацку. І для Стася, і для гукарэжысэра запісу Аляксея Лубчонка, выкладчыка Наваполацкага музычнага каледжа, гэта быў першы досьвед студыйнага запісу. Вокладку намаляваў віцебскі дызайнэр і фатограф Зьміцер Лось.

Менская прэзэнтацыя альбома «Песьні для глуханямых» адбудзецца ў межах акцыі «Жывы Тузін» увосень.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?