У адпаведнасці з даручэннем Савета міністраў Беларусі Узброеныя сілы аказваюць дапамогу сельскагаспадарчым арганізацыям краіны ў правядзенні ўборкі ўраджаю. 

Як паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны, для кіраўніцтва дзеяннямі асабовага складу, выдзеленага для аказання дапамогі па ўборцы ўраджаю, арганізацыі ўзаемадзеяння з мясцовымі органамі ўлады ва Узброеных сілах створана адпаведная аператыўная група. 

Са складу вайскоўцаў і грамадзянскага персаналу злучэнняў і воінскіх часцей Узброеных сіл сфарміраваныя зводныя аўтамабільныя ўзводы 147-й зенітнай ракетнай брыгады Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны і 120-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання. 

Усяго для перавозкі сельскагаспадарчых грузаў задзейнічана больш як 100 вайскоўцаў і каля 50 адзінак аўтамабільнай тэхнікі. 

З 31 ліпеня асабовы склад пачаў выкананне работ у 21 сельскагаспадарчай арганізацыі ў Пухавіцкім, Старадарожскім, Капыльскім, Валожынскім, Крупскім, Лагойскім раёнах Мінскай вобласці і Мсціслаўскім, Чавускім раёнах Гомельскай вобласці. 

На сёння з палёў перавезена больш як 1000 тон зерня і сельскагаспадарчай прадукцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?