Высокапастаўлены супрацоўнік амбасады Швецыі ў Маскве абвешчаны персонай нон грата, паведаміў афіцыйны прадстаўнік шведскага МЗС Ёхан Тэгель.
Імя і пасада высланага дыпламата не называюцца.
«Як мы разумеем, Расія лічыць гэты крок адказам на тое, што супрацоўніка расейскай амбасады ў Стакгольме нядаўна папрасілі пакінуць Швецыю». Дадзеная мера была прынятая ў сувязі з тым, што, як выявілася, дадзеная асоба вяла дзейнасць, не сумяшчальную з Венскай канвенцыяй аб дыпламатычных зносінах», — паведаміў прадстаўнік МЗС Швецыі.
Раней шведскія спецслужбы заяўлялі, што не менш за траціну расійскіх дыпламатаў у Швецыі з'яўляюцца афіцэрамі выведкі.
0
0
0
0
0
0