На спаборніцтвах па «танкавым біятлоне», якія праходзяць у Расіі на падмаскоўным палігоне Алабіна ў рамках першых Армейскіх міжнародных гульняў, не абышлося без эксцэсаў.

gurkhan.blogspot

gurkhan.blogspot

Падчас трэніроўкі 46-тонны расійскі танк Т-72 перавярнуўся на хуткасці 70 км/г. Шматтонная машына спачатку цалкам перакулілася, а пасля застыла на баку.

За рычагамі танка знаходзіўся экіпаж з Кувейта. «Усе жывыя, абышліся ранамі і ўдарамі», — напісаў расійскі блогер Аляксей Хлопатаў і дадаў, што сам танк «практычна не пацярпеў». Аварыя адбылася 28 ліпеня за некалькі дзён да пачатку спаборніцтваў, якія стартавалі 1 жніўня і скончацца 15-га.

Літаральна за некалькі секунд да гэтага адбыўся яшчэ адзін інцыдэнт – дакладна такі ж танк Т-72 пад кіраўніцтвам армянскага экіпажа не змог працягнуць трэніроўку пасля таго, як атрымаў гідраўдар – матор машыны проста не вытрымаў такой нагрузкі.

Армейскія міжнародныя гульні – спаборніцтвы сярод вайскоўцаў, якія ўпершыню праводзяцца ў Расіі ў гэтым годзе. Экіпажы з 17 краін, у тым ліку і з Беларусі, выступаюць у 14 конкурсах па палявой, паветранай і марской вывучцы. Спаборніцтвы пачаліся 1 жніўня і працягнуцца два тыдні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?