«Расія і Амерыка павінны сесці за стол перамоў і спыніць гэту вайну. Гэта галоўнае, усё астатняе — другараднае», — сказаў Аляксандр Лукашэнка сёння ў інтэрв'ю недзяржаўным СМІ. 

Ён адзначыў, што сітуацыя кардынальна змянілася з таго часу, як ён прапаноўваў план урэгулявання сітуацыі ва Украіне. «Цяпер зусім іншая сітуацыя, яна не стала прасцей», — сказаў ён.

«Тады гэта не было актуальна, тады гэта пытанне я не мог нават так паставіць. Тады я не так бачыў вырашэнне гэтага пытання і, можа, не трэба было тады падключаць амерыканцаў. Можна было абысціся меншымі сіламі, меншай крывёю, што называецца», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, сёння ўсе згодны з тым, што да вырашэння сітуацыі павінны падключыцца ЗША.

«Я ўчора і кангрэсменам сказаў: калі Злучаныя Штаты Амерыкі будуць зацікаўлены ў тым, каб ва Украіне быў мір, і будуць гатовы ў гэтым напрамку рабіць канкрэтныя крокі, яны прыйдуць туды як міратворцы і змогуць вызначыцца з Расіяй», — лічыць беларускі лідар.

На яго думку, Еўропа не будзе супраць, калі пытанне будзе вырашацца ў напрамку міру.

«Гэта мой пункт гледжання, можа, і ў Расіі не ўсе яго ўспрымаюць», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?