У Берасці на мінулы тыдні пакончыў жыццё самазабойствам студэнт 4 курсу гістарычнага факультэта Берасцейскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Хлопец быў знойдзены павешаным у кватэры, дзе пражываў. Сярод студэнтаў факультэта пайшлі гутаркі, што здольны і старанны хлопец у апошні час вельмі хваляваўся ў сувязі з праблемамі, якія склаліся ў яго з адным з самых строгіх і нялюбых выкладчыкаў гістарычнага факультэта. Ён з цяжкасцю здаў яму залік у мінулым семестры (з чацьвертага разу), а ў гэтым чакаў экзамен, на якім выкладчык яго мог лёгка заваліць (і пра гэта казаў). У студэнцкім асяроддзі факт самазабойства 21-гадовага маладога чалавека атрымаў эмацыйны рэзананс. Аднакурснікі лічаць, што магчыма стаўленне да яго выкладчыка і стала апошняй кропляй. Дайшло да таго, што зараз студэнты маюць намер байкатаваць лекцыі гэтага выкладчыка, яны напісалі адпаведную заяву на імя рэктара. На некаторы час лекцыі гэтага выкладчыка выкрэслілі з раскладу.

Студэнты БрДзУ

Гэты тэкст дасланы ў «Народныя навіны»
Дасылайце на [email protected] вашы фатаздымкі. Зьмяшчайце народныя навіны. Паведамляйце пра пільныя здарэньні на тэлефоны
(029) 707-73-29,
(029) 613-32-32,
(017) 284-73-29

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0