Global Blue з 4 жніўня адмяніла камісію за вяртанне ПДВ з кожнага чэка Tax Free на суму больш за 10 еўра, гаворыцца на сайце Тэхнабанка.

«З 4 жніўня 2015 камісія ў 1 еўра за выплату наяўнымі па чэку Tax Free кампаніі Global Blue, вяртанне па якім складае больш за 10 еўра, скасоўваецца», — удакладняецца ў паведамленні.

Разам з тым спецыялісты адзначылі, што камісія па чэках кампаніі Global Blue, аформленых у ФРГ, вяртанне па якіх складае больш за 10 еўра, па-ранейшаму складзе 1 еўра.

Як паведамлялася, Global Blue з 1 чэрвеня змяніла ўмовы выплаты наяўнымі па чэку Tax Free. У Беларусі ААТ «Тэхнабанк» пакрывае ПДВ за пакупкі на пэўную суму, зробленыя за мяжой пасля вяртання ў рэспубліку. Банк абслугоўвае чэкі вядучых міжнародных кампаній па вяртанні падаткаў.

Чэк Tax Free — гэта дакумент, які выдаюць пакупнікам пры куплі тавару за мяжой і па якім яны могуць атрымаць зварот выплачанага ПДВ. Падатак на даданую вартасць у розных краінах, дзе дзейнічае сістэма чэкаў Tax Free, можа складаць ад 3 да 25%.

Для атрымання кампенсацыі па чэках Tax Free ў аддзяленні ААТ «Тэхнабанк» грамадзянам трэба прад'явіць пашпарт і правільна аформлены чэк. У банку звярнулі ўвагу, што ў кожнай сістэмы Tax Free могуць адрознівацца правілы афармлення чэкаў.

З кампаніяй Global Blue працуе каля 270 тысяч крам у многіх краінах свету. Збор патрабуецца ўнесці пры любым спосабе вяртання ПДВ, у тым ліку ў аэрапорце дзяржавы, дзе зробленыя пакупкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?