05.08.2015 / 14:45

Лаўроў: Трыбунал па MH17 не быў бы падобны на міжнародны суд 11

Паводле задумы ініцыятараў рэзалюцыі, міжнародны трыбунал па крушэнні малайзійскага Boeing на ўсходзе Украіны павінен быў у асноўным абапірацца на ўкраінскае заканадаўства, што не падобна на міжнародны суд, заявіў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў.

«Што тычыцца суддзяў і абвінаваўцаў трыбунала, то яны павінны былі прызначацца генеральным сакратаром без кансультацыі ў Радзе Бяспекі ААН. Прычым было прапанавана, што суддзі павінны мець досвед вядзення спраў і разбірацца ва ўкраінскім і малайзійскім заканадаўстве. Гэта не падобна на міжнароднае расследаванне, на міжнародны судовы разбор», — заявіў Лаўроў у інтэрв'ю Сінгапурскаму тэлеканалу Channel News Asia.

***

29 ліпеня Рада Бяспекі ААН разгледзела ініцыятыву шэрагу краін аб заснаванні міжнароднага трыбунала для прыцягнення да адказнасці асоб, вінаватых у гібелі самалёта. Расія заблакавала праект рэзалюцыі. Канчатковы даклад Рады бяспекі Нідэрландаў па прычынах крушэння будзе апублікаваны ў першай палове кастрычніка 2015 года.

0
Маланка / Адказаць
05.08.2015 / 15:24
Лаўроў, ты не настолькі разумны і увесь свет не настолькі дурны каб навязаць яму разглядаць знішчэнне грамадзянскага летака расейскімі тэрарыстамі па заканаўству Украіны.- гэта значыць два бакі справы Украіна-Малазія. А расея не пры чым. Хрэн ты дзяцька угадаў ! Міжнародны трыбунал- расейскіх злачынцаў на лаву суда.
0
Адидас Бульба / Адказаць
05.08.2015 / 16:28
а нацыстау у Нюрнбергу па якiх законах судзiлi? Па нацысцкiх?
0
Говорят / Адказаць
05.08.2015 / 17:48
Откуда знает Лавров на что похож трибунал, которого ПОКА НЕТ ????
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру