05.08.2015 / 16:04

Лукашэнкаўцы хваляцца 500 тысячамі сабраных подпісаў 28

Міхаіл Орда, кіраўнік ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі, заявіў пра 500 тысяч сабраных подпісаў у падтрымку свайго кандыдата.

«Цікавасць да выбараў у беларусаў ёсць, яна досыць вялікая. Гэта людзі абсалютна розных узростаў: моладзь, рабочыя, служачыя, пенсіянеры. Сёння выбарамі цікавяцца ўсе ўзроставыя катэгорыі. І актыўнасць не падае, а ўзрастае. Характэрна, што людзі не толькі ставяць подпісы, але і дзеляцца думкамі, выказваюць прапановы, заўвагі», — патлумачыў ён карэспандэнту БелТА.

У 2010 годзе за Лукашэнку было зарэгістравана 1 110 149 подпісаў, у 2006 — 1 905 631 подпіс.

Праваабаронцы адзначаюць, што подпісы ў падтрымку кіраўніка краіны збіраюцца з прыцягваннем адміністратыўнага рэсурсу.

NN.by

0
Гн / Адказаць
05.08.2015 / 16:14
я видел много пикетов по городу, но ни разу не видел дающих подписи. Поехал я в бургер кинг на Каменную Горку и пока я сидя за столиком кушал бургеры, как раз через окно было хорошо видно пикет "за Лукашенко" и я наблюдал за этим пикетом. Ну ни одного человека не подошло! Ниодного! Про какой интерес к выборам идёт речь, если народ валит толпами мимо пикетчиков?
0
рубон / Адказаць
05.08.2015 / 16:34
Яны могуць і 500 мільёнаў напісаць - усё адно "правярае" Ярмошына.
0
as / Адказаць
05.08.2015 / 16:39
Кому и что хотят доказать эти сборщики? Пусть соберут 9 миллионов и отменят эти "выборы".
Паказаць усе каментары/ 28 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру