05.08.2015 / 17:17

Зміцер Дашкевіч. Настаўнікі хлусні 29

Едзем з Соснаў (гэта шчэ далей за Шабаны). А там няслабы спуск такі, а потым пад’ём. І вось па гары гэнай, згорбіўшыся, бяжыць цётка. Мы з Настаю, канечне, спыняемся, і я крычу праз адкрытую фортку:

— Падвезці?

— Ага, ага, – адказвае акуратна прыбраная цётка і заскоквае ў машыну.

— Куды ж вы ляціце так? – запытваю я.

— Вой, пікет у міня ў магазіна начаўся.

— Да вы што! І што за пікет?

— Ну подпісі за кандзітата сабіраем.

— Ух ты, — зьдзівіўся я, — і за якога ж кандыдата пікетуеце?

— Ну за какова, за кандзідата Лукашэнку!

— А каб яго разарвала, вашага кандыдата! — засмяяўся я.

— Ні бойцесь, ні разарвёт, правіць будзіт доўга, — без ніякіх жартачкаў выдала цётачка.

— Дык глядзіце каб вам самім не разарвацца — у такі сквар па гарах бегаць.

— А што здзелаеш, работа такая… — сумна ўжо неяк адказала тая.

— Дык што, не па поклічы сэрца? — пратэставаў агітатара я.

— Какой покліч, — пачала нават скардзіцца суразмоўца, — сказалі ў школе: «Ідзі на пікет!» — і куды ты дзенешся?..

— Дык вы ў школе працуеце? — спытаў я спыняючыся ўжо ля паварота на краму?

— Так, у школе.

— Ну трымайцеся, бо нялёгка вам.

— Спасіба, спасіба вам бальшое.

У гэтай трагікамедыі, якую напаткалі мы на дарозе, самае трагічнае — тое, што гэтыя цётачкі, якія з-пад палкі разрываюцца, але пікетуюць за «дзействуюшчага», потым ідуць у школу і вучаць дзетак. А чаму яны могуць кагосьці навучыць? Што, такія настаўнікі могуць закласці прынцыпы маралі і справядлівасці? Што, цётачкі гэтыя няшчасныя могуць выхаваць у дзецях пачуццё патрыятызму і любові да Бацькаўшчыны? А калі да гэтай гісторыі мы дададзім тысячы іншых пра тое, як у школах і ўніверсітэтах на ўчастках для галасавання настаўнікі фальсіфікуюць выбары, карціна перад намі паўстане зусім жахлівая.

І я мяркую, што пасля таго, як рэжым Беларусі лясне (праз год ці праз 20 год, але ж ён лясне) і выплывуць на паверхню ўсе ягоныя зладзействы (хаця для людзей з вачмі і так усё на паверхні), настаўнікі — гэта першыя, хто павінен выйсці на плошчы і прынесці агульнанацыянальнае пакаянне за тое злачынства, якое чынілі яны некалькі дзясяткаў год — з пяцігодкі ў пяцігодку фальсіфікавалі для нас «прэзідзента». А потым спакойна ішлі ў школу і вучылі дзяцей праўдзе, справядлівасці і патрыятызму. Яны, «настаўнікі хлусні», павінны першыя выйсці на плошчы і першыя перад усім народам пакаяцца.

Зміцер Дашкевіч

0
.Віктар Малочка / Адказаць
05.08.2015 / 18:00
На прайшоўшых выбарах у парлямент, дзе партыя АГП была за "Байкот" і мы з выбараў зняліся, мы з дарослым сынам былі назіральнікамі на участку у яго школе, дзе ён да гэтага вучыўся. Дырэктар быў той жа самы. На напярэднім галасаванні лічбы у нас і у камісіі былі адна у адну. Мы разам з дырэктарам пілі каву, размаўлялі. Мілы чалавек. Калі прыйшоў асноўны дзень "мілы" чалавек нам сказаў, Вось там Ваша месца, наблізіцеся бліжэй, паклічу міліыянта і Вас вывядуць. У канцы гэты мілы чалавек прыпісаў у пратакол болей за 400 выбарцаў і з'ехаў у камісіі. Зараз не вітаемся з ім, хоць і бачымся. Але вось якая закавыка. Праз два гады у гэтую ж школу, мо не к гэтаму, але ж к такому дырэктару, пойдзе мая малодшая дачка Варвара!!!............Пойдзе вучыцца "добраму і сетламу"...
0
Назіральнік / Адказаць
05.08.2015 / 18:03
Душы каларадаў - ратуй бульбу, Да не, было б добра каб Беларусь рэфармавалася, але яна 20+ год ідзе шляхам працьлеглым таму, які трэба. І менавіта таму яна лясьнецца, а не таму, што Дашкевіч, ці я напрыклад незадавольнены бягучай палітыкай нашага аўтакрата.
0
Бадзяга. / Адказаць
05.08.2015 / 18:05
Душы каларадаў - ратуй бульбу, цябе хутка чакае гэта тут з айцом- павадыром нават без тваiх любiмцау-"змагароу",хаця аб чым гэта я? Ваш, мабыць, дзяржпаёк не паменьшае. А Дашкевiч прауду пiша.
Паказаць усе каментары/ 29 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру