Заводскім (Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта распачатая крымінальная справа ў дачыненні да 55-гадовага мінчука, які падазраецца ў замаху на забойства. 

Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўлення СК па Мінску Аляксандр Герасімаў, 3 жніўня прыкладна ў 17.20 падазроны, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, у тралейбусе маршруту № 3Д з хуліганскіх меркаванняў параніў нажом 60-гадовага мужчыну і ўцёк. Пасажыры неадкладна паведамілі пра гэта на лінію 102. 

Брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі пацярпелы быў шпіталяваны. Яго жыццё і здароўе у бяспецы. 

Нарадам міліцыі падазроны быў затрыманы праз некалькі хвілін непадалёк ад месца падзей. Следча-аператыўнай групай праведзены агляд месца здарэння. Знойдзеная прылада злачынства, іншыя рэчавыя доказы. 

Справа распачатая паводле прыкмет злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 139 КК (замах на забойства). Падазроны змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. З ім працуюць следчыя. Медыцынскі агляд паказаў у затрыманага алкагольнае ап'яненне 3 праміле. 

У межах расследавання апытаныя відавочцы, прызначаныя экспертызы, праводзіцца комплекс неадкладных следчых дзеянняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?