05.08.2015 / 20:55

Усевалад Сцебурака. Ці могуць сабакі любіць? 35

Ці могуць сабакі любіць? 
Сказаць мне напэўна цяжка.
Што скажа дваровы бадзяжка,
якому пад плотам жыць?

Ён скажа: 
— Канешне, магу! 
я буду карысным дужа, 
сагрэю ў любую сцюжу 
ад злодзеяў зберагу, 
ніколі ад вас не зьбягу!..

Укладзе галаву на нагу, 
прымоўкне і вочы прымружыць
– і ты зразумееш, дружа, 
чаго я сказаць не змагу…

Ды лепей зусім не пытаць, 
а сесьці з кудлатым побач, 
на месяц зірнуць апоўнач
і сябрам сабачым стаць!

0
Нати / Адказаць
05.08.2015 / 21:14
Сегодня я пообещала НН бойкот за то,что не пропустили мой коммент,но прочитав это стихотворение,я не могу не сказать автору спасибо.Я абсолютно не разбираюсь в поэзии,тем более беларуской,но от этого стихотворения мне так тепло,на меня нахлынули воспоминания о моем собачике. Поэтому огромное спасибо от человека,который очень любит собак.
0
Анатоль Сідарэвіч / Адказаць
05.08.2015 / 22:03
Што з табою, Усевалад Мікалаевіч? Weltschmerz? Чарговы раз любовная лодка разбилась о брег бытия? Нешта падобнае было ў Буніна: Разлюбила -- и стал ей чужой. Что ж! Камин затоплю, буду пить... Хорошо бы собаку купить. Нічога, Усевалодзе, з часам усё пераменіцца, будзе радасны ўздым, захапленне, і ты зможаш, услед за тым жа Буніным сказаць: ...вся жизнь -- день радости и счастья! Жыццё, яно ідзе палосамі: то светлая паласа, то цёмная, то зноў светлая... Перадай прывітанне Анатолю Мікалаевічу.
0
ага / Адказаць
05.08.2015 / 23:23
Сабака любіць аддана, высокародна, не тое што эгаістычны кот.
Паказаць усе каментары/ 35 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру