Баевікі экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава» апублікавалі відэа з пагрозамі ў адрас канцлера Германіі Ангелы Меркель.

У пяціхвілінным відэароліку паказаны запіс пакарання двух закладнікаў у сірыйскім горадзе Пальміра, які джыхадзісты захапілі ў траўні гэтага года.

Баевікі на нямецкай мове заклікаюць сваіх «братоў і сясцёр» у Германіі і Аўстрыі далучыцца да «Ісламскай дзяржавы» ў Сірыі або Іраку, альбо ажыццяўляць атакі супраць «няверных» у сябе на радзіме.

Адзін з баевікоў кажа, што ІД адпомсціць Ангеле Меркель за ўдзел Берліна ў кааліцыі супраць ІД і за «кроў мусульман, пралітую ў Афганістане», куды Германія накіроўвала сваіх вайскоўцаў для ўдзелу ў аперацыях у складзе сіл НАТА.

Паводле дадзеных выведкі Германіі, за час канфлікту ў Сірыі да джыхадзістаў далучыліся каля 600 грамадзян Германіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?