Мікалай Аўтуховіч

Мікалай Аўтуховіч

Паводле Аўтуховіча, ён вельмі моцна ўчора расхваляваўся, калі гарадзенская калегія суддзяў адмяніла рашэнне Ваўкавыскага раённага суда ад 17 ліпеня, паводле якога органам міліцыі адмаўлялася ў падаўжэнні прэвентыўнага нагляду за ім.

— У мяне вельмі высока скочыў ціск. Яшчэ ўчора перахваляваўся з гэтымі суддзямі, бо ніяк нельга было выносіць такое беспадстаўнае рашэнне. А яшчэ ўчора ў 22.20 прынеслі мне позву ў суд. А сёння прыйшоў на працу, і мне стала дрэнна, пачало ванітаваць, балела галава, і дырэктарка выклікала хуткую. Цяпер ляжу ў шпіталі, а мой адвакат пайшоў у суд, і я пакуль нічога ня ведаю, што там будзе далей. Хоць думаю, што могуць справу разгледзець і без мяне, у нашай краіне магчымы і такі варыянт.

Сёння, 6 жніўня, у Ваўкавыскім раённым судзе ў 11.30 павінен быў адбыцца паўторны суд, каб працягнуць прэвентыўны нагляд над Аўтуховічам. Гэта стала магчымым пасля ўчарашняга рашэння Гродзенскай абласной калегіі. Сёння ж — дзень, калі тэрмін прэвентыўнага нагляду над Міколам Аўтуховічам сканчаецца. І таму, паводле яго, улады любым чынам імкнуцца правесці гэты суд, каб падоўжыць тэрмін прэвентыўнага нагляду за ім.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?