У пачатку года насельніцтва захоўвала ў беларускіх банках ашчаджэнняў на агульную суму 134 трыльёны рублёў. 29% ад гэтых грошай ляжалі ў рублях, рэшта — у замежнай валюце.
Сапраўдныя лічбы крыху іншыя, бо ў пачатку года афіцыйны курс, па якім пералічваліся дэпазіты, адрозніваўся ад рынкавага.
Грошы размеркаваныя па тэрыторыі Беларусі няроўна. 45% дэпазітаў належаць мінчукам. На кожнага мінчука ў пачатку года прыходзіўся 31 мільён рублёў укладаў ($2600 па тагачасным афіцыйным курсе).
Жыхары іншых рэгіёнаў значна бяднейшыя.
Рэгіён | Сярэдні | дэпазіт |
эквівалент у рублях | эквівалент у далярах | |
Мінск | 30 939 944 | $2600 |
Гродзеншчына | 11 685 636 | $982 |
Гомельшчына | 11 026 123 | $927 |
Віцебшчына | 10 769 545 | $905 |
Брэстчына | 9 882 065 | $830 |
Магілёўшчына | 9 601 139 | $807 |
Міншчына | 6 712 338 | $564 |
Дадзеныя на пачатак 2015 года
0
0
0
0
0
0