Культура1111

7 августа 1915 года вышел последний номер «Нашей Нивы», подписанный Янкой Купалой ФОТО

У 1914 годзе выбухнула сусветная вайна.

«Наша Ніва» заняла антываенную пазіцыю. Пісала вельмі асцярожна, нідзе наўпрост не крытыкавала існыя ўлады і цара. Тым не менш, амаль кожны нумар выходзіў з купюрамі расійскай вайсковай цэнзуры. Асобныя нумары «Нашай Нівы» ўлады канфіскоўвалі. На газету забаранілі падпісвацца чыноўнікам.

Рэзка пагоршалі фінансавыя ўмовы дзейнасці Рэдакцыі. Былі ўведзеныя падаткі на ваенныя патрэбы, знізілася лічба продажаў. Па меры прасоўвання немцаў частка падпісчыкаў і ахвярадаўцаў апынулася за лініяй фронту.

7 жніўня 1915 году выйшаў апошні нумар штотыднёвіка за подпісам Янкі Купалы. У верасні нямецкія войскі зоймуць Вільню, і выданне той «Нашай Нівы» спыніцца.

Вайна перарвала нацыятворчыя намаганні таго пакалення. У 1918 годзе, у адрозненне ад літоўцаў, эстонцаў і ўкраінцаў, беларускі нацыянальны рух быў яшчэ няздольны мабілізаваць істотную колькасць людзей ва ўласныя ўзброеныя фарміраванні.

Гісторыя не ведае ўмоўнага ладу, таму ніхто не можа з дакладнасцю адказаць на пытанне «А што калі б вайны не было?»

Тая вайна каталізавала калапс царызму. Аслабленне Расіі дало беларусам магчымасць згуляць на расійска-польскіх супярэчнасцях і атрымаць уласную аўтаномію ў выглядзе БССР. Але тая вайна таксама зарана перарвала натуральны працэс мірнага самаўсведамлення і назапашвання культурнага слою.

Насуперак уяўленням рамантычных невукаў, галоўнай асаблівасцю «Нашай Нівы» ўзору 1906—1915 быў перадусім рэалізм.

Сакрэт поспеху быў у тым, што тая «Наша Ніва» была гнуткая, не была адарваная ад жыцця. Яе рэдактары ведалі, што такое жыццё, адчувалі, чым жыве краіна, і аддана рабілі сваю справу.

Вы думаеце, яна была радыкальнай, як сучасная «Хартыя»? Не, яна ні разу не крытыкавала цара. Яна лічыла паступовасць найважнейшай умовай прагрэсу.

Вы думаеце, яе мова была мовай Вінцука Вячоркі? Не, яна пісала «правіцельства», «гасударсцвенная дума», «пацярпеўшыя ад вайны». Яна лічыла, што трэба быць не «моўным помнікам», а блізкай як мага шырэйшаму колу.

Вы думаеце, яна была ўся такая ўзвышаная і друкавала толькі паэзію? Не, там была і рэклама прэзерватываў, і абшырная крымінальная хроніка.

Але! Але! І ідэя прагрэсу, і вернасць сваёй мове, і імкненне тварыць культуру былі суперідэямі тых нашаніўцаў. За тое мы ім удзячныя. Вечная ім памяць.

Комментарии11

 
Нажатие кнопки «Добавить комментарий» означает согласие с рекомендациями по обсуждению.

Сейчас читают

Чемоданова рассказала, что категорически нельзя обсуждать на кухнях20

Чемоданова рассказала, что категорически нельзя обсуждать на кухнях

Все новости →
Все новости

Стихия натворила бед в Колодищах

ДТП в Толочинском районе: пострадали 4 человека, один погиб

В МТС рассказали, где в Беларуси живут жаворонки, а где — совы2

Из-за грозы на севере Минска на 25 секунд отключалось электричество

Семья белорусов оказалась в двух разных средах эмиграции. Муж не может попасть к жене в Грузию, а она — получить визу к нему в Польшу10

Белорусы снимают в Польше сериал о свингерах19

Олимпийская чемпионка по биатлону пропала в горах Пакистана1

Мощное землетрясение у берегов Камчатки привело к цунами, в Японии и на Гавайях объявлена эвакуация

Какие машины белорусы до сих пор активно везут из США8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чемоданова рассказала, что категорически нельзя обсуждать на кухнях20

Чемоданова рассказала, что категорически нельзя обсуждать на кухнях

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць