На акупаванай тэрыторыі Данецкай вобласці запускаюць мабільную сувязь, з якой нельга тэлефанаваць іншым аператарам.

Пра гэта паведаміў кіраўнік міліцыі Данецкай вобласці Вячаслаў Аброськін ў сваім Facebook.

«У так званай «ДНР» пачалі распаўсюджваць стартавыя пакеты сваёй мабільнай сувязі «Фенікс». «Рэспубліканскі мабільны аператар «Фенікс» быў створаны баявікамі на базе захопленага абсталявання «Кіеўстар», — паведаміў ён.

Паводле Аброськіна, жыхарам акупаваных баевікамі «ДНР» тэрыторый прапанавалі набыць 5 тысяч карт, якія можна будзе выкарыстоўваць у тэставым рэжыме да 1 кастрычніка 2015 года.

«На думку мясцовых жыхароў, гэта робіцца для стварэння татальнага кантролю за імі з боку «спецслужбаў ДНР», — дадаў Аброськін. «Як і ўсё ў маладой рэспубліцы, функцыі «Фенікса» абмежаваныя — недаступная паслуга СМС і званкі на тэлефоны іншых аператараў. Таксама ёсць асаблівасць — пры набыцці неабходны пашпарт і ідэнтыфікацыйны нумар», — падкрэсліў ён.

Ён таксама адзначыў, што на акупаванай баевікамі тэрыторыі Данецкай вобласці пагаршаецца якасць сувязі МТС.

«Мясцовыя жыхары тлумачаць гэта тым, што тэрарысты праводзяць пастаянны маніторынг радыёэфіру, а таксама мэтанакіравана ствараюць радыёперашкоды перамяшчэннямі ваенных машын «ДНР» з антэнамі і радыёлакацыйнымі ўстаноўкамі», — напісаў Аброськін.

«Мэта падобных дзеянняў відавочная — абмежаваць зносіны жыхароў акупаванай часткі са знешнім светам, стварыць інфармацыйны вакуум, які запаўняецца прапагандай ілжэпрарокаў фэйкавай рэспублікі і іх паслугачоў», — падкрэсліў ён.

Паведамляецца пры гэтым, што call-цэнтры новага аператара зарэгістраваныя на тэлефоны іншых аператараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?