29.02.2008 / 09:55

Цэнзура ў інтэрнэце можа аказацца дыктатарам не па кішэні 4

Эўрапейскі парлямэнт большасьцю галасоў падтрымаў ініцыятыву па змаганьні з інтэрнэт‑цэнзурай. Паводле яе ў хуткім часе цэнзура ў інтэрнэце зможа афіцыйна разглядацца Эўропай як эканамічны бар’ер для эканамічных стасункаў з краінамі, якія як практыкуюць.

Эўрапейскі парлямэнт большасьцю галасоў падтрымаў новую ініцыятыву па змаганьні з інтэрнэт‑цэнзурай, прапанаваную нідэрляндзкай Народнай партыяй за волю і дэмакратыю. Адпаведна ёй у хуткім часе інтэрнэт‑цэнзура ў таталітарных краінах зможа афіцыйна разглядацца Эўропай як эканамічны бар’ер. Гэты незвычайны шлях можа аказацца надзвычай эфэктыўным.

Ініцыятыва Народнай партыі за волю і дэмакратыю (Volkspartij voor Vrijheid en Democratie, VVD) накіраваная, перадусім на тыя краіны, якія ўводзяць пастаянныя абмежаваньні на доступ карыстальнікаў да інфармацыі праз Сеціва.

Жуль Маатэн, актывіст VVD, падкрэсьлівае, што цяпер буйныя амэрыканскія кампаніі, такія як Google, Yahoo і Microsoft, а таксама эўрапейскія Wanadoo, Telecom Italia і France Telecom вымушаныя супраць сваёй волі блякаваць асобныя сэрвісы на тэрыторыях краін з пастаяннай інтэрнэт‑цэнзурай. Гаворка ідзе, у прыватнасьці, аб Кітайскім вялікім фаерволе, з дапамогай якога ўлады блякуюць доступ да непажаданых рэсурсаў, а таксама цэнзуруюць відэа і аўдыёкантэнт.

У хуткім часе прапанова нідэрляндзкай партыі будзе накіраванае на разгляд Эўрапейскай Рады. У выпадку ўхвалы ініцыятывы, пытаньне аб неабходнасьці скасаваньня інтэрнэт‑цэнзуры будзе ўздымацца кожны раз пры правядзеньні гандлёвых перамоваў з краінамі, якія практыкуюць абмежаваньні на доступ да інфармацыі праз Сеціва.

Generation.bY

0
pan Brudas / Адказаць
29.02.2008 / 11:50
Малайцы. Дэмакратыя павінна быць са здаровымі імоцнымі зубамі, вялікім эфэктыўным мозгам і доўгімі шчупальцамі, каб абараняць сябе і правы асобы нават у таталітарных грамадзтвах. Жыве Сеціва!
0
Alex / Адказаць
29.02.2008 / 12:34
Totally agree with Pan Brudas
0
Актывіст / Адказаць
03.03.2008 / 11:50
Усё гэта застанецца на паперы. Калі апошні раз пры перамовах з Кітаем улічвалі той факт, што там парушаюцца правы чалавека? Захаду ў першую чаргу трэба атрымаць прыбытак, а пра правы чалавека яны могуць узгадаць пасля...
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру