Дацкі вытворца малочнай прадукцыі Arla раздасць бяздомным датчанам 15 тон сыру, лішак якога ўтварыўся з-за эмбарга Расіі на пастаўкі сельгаспрадукцыі з краін ЕС.

Адзначаецца, што партыя будзе перададзеная дацкаму дабрачыннаму грамадству Food Bank, якое раздае ежу бедным.

«Arla удалося збыць практычна ўсе прадукты, якія трапілі пад эмбарга, аднак невялікая партыя па розных прычынах не можа быць перапакаваная і прададзеная», — гаворыцца ў заяве кампаніі, апублікаванай у чацвер.

Гаворка ідзе, у прыватнасці, пра сыры са смакам буякоў, маслін і рукалы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?