Пацалунак ля Берлінскай сцяны. Фота: traveller.com.au

Пацалунак ля Берлінскай сцяны. Фота: traveller.com.au

Даследчыкі культурнай антрапалогіі Інстытута імя Кінсі з універсітэта Індыяны ў Блумінгтане (ЗША) выявілі, што пацалункі лічацца нармальным спосабам узаемадзеяння між мужчынай і жанчынай толькі ў 46% чалавечых культур, пра што распавялі ў часопісе American Anthropologist.

Цалавацца адназначна прынята ва ўсіх культурах Бліжняга Усходу, у 73% азіяцкіх і 70% еўрапейскіх культур, ды не любяць цалавацца 81% культур Паўднёвай і 100% — Цэнтральнай Амерыкі.

Многія культуры лічаць гэта неабавязковым дзеяннем, робяць вельмі рэдка ці проста не ухваляюць такое, некаторыя нават лічаць агідным.

Навукоўцы прааналізавалі агромністую базу ведаў пра чалавечыя культуры ды апыталі амаль сотню этнографаў і антраполагаў. Агулам сабраныя звесткі пра 168 культур з усяго свету — як старажытных, так і сучасных. Надзейнай інфармацыі няма толькі пра плямёны Сахары і Новай Гвінеі, некаторыя плямёны Амазоніі.

Раней пацалункі меркаваліся «ўсялюдскай» з’явай, што дасталася нам ад рытуалаў продкаў-прыматаў. Нешта падобнае да пацалункаў заўважалі за шымпанзэ.

Сусветны дзень пацалунка адзначаецца 6 ліпеня. Самы доўгі у свеце пацалунак мужчыны з жанчынай працягваўся 58 з паловай гадзін, мужчыны з аўтамабілем — доўжыўся 76 гадзін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?