Паўабаронца нацыянальнай зборнай Беларусі Аляксандр Глеб вярнуўся ў барысаўскі БАТЭ. Кантракт з футбалістам быў заключаны 7 жніўня, паведамляе прэс-служба БАТЭ.

Фота fcbate.by

Фота fcbate.by

Гэта трэці прыход Глеба-старэйшага ў БАТЭ. Раней ён гуляў за барысаўскі клуб у 1999-2000 і 2012-2013 гадах. Акрамя таго, Аляксандр Глеб выступаў за нямецкі «Штутгарт» (2000-05, 2009-10), англійскі «Арсенал» (2005-08), іспанскую «Барселону» (2008-09), англійскі «Бірмінгем» (2010-11), нямецкі «Вольфсбург» (2011), расійскія «Крылы Саветаў» (2012), турэцкія «Коньяспор» (2014) і «Генчлербірлігі» (2015).

Аляксандр Глеб шэсць разоў прызнаваўся найлепшым гульцом Беларусі (2002, 2003, 2005, 2006, 2007, 2008), у яго скарбонцы тытулы пераможцы Лігі чэмпіёнаў (2008/09), чэмпіёна Іспаніі (2008/09), чэмпіёна Беларусі (1999, 2012, 2013), уладальніка Кубка Іспаніі (2008/09), уладальніка Кубка англійскай лігі (2010/11), сярэбранага прызёра чэмпіянату Германіі (2002/03), бронзавага прызёра чэмпіянату Англіі (2007/08).

Аляксандр Глеб — першы беларускі футбаліст, які згуляў у фінале Лігі чэмпіёнаў — у 2006 годзе ў складзе «Арсенала» і першы з беларусаў, каму ўдалося стаць пераможцам Лігі чэмпіёнаў — у 2009 годзе ў складзе «Барселоны».

За нацыянальную зборную Беларусі Аляксандр Глеб правёў 68 матчаў, у якіх забіў 6 мячоў і аддаў 13 галявых перадач.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?