7 жніўня стала вядома пра тое, што зламыснікі ўзламалі сістэму электроннай пошты, што выкарыстоўваецца Аб'яднаным камітэтам начальнікаў штабоў ў Пентагоне, у выніку чаго амерыканскія вайскоўцы вымушаны былі адключыць яе, а затым цалкам ачысціць.

Пра гэта паведаміла крыніца ў міністэрстве абароны ЗША на ўмовах ананімнасці, паколькі не была ўпаўнаважаная казаць публічна.

Па словах крыніцы, маюцца прыкметы таго, што атака была праведзеная па замове ўрада іншай дзяржавы. Эксперты да гэтага часу аналізуюць маштабы атакі і спрабуюць знайсці тых, хто нясе за яе адказнасць. Атака адбылася каля двух тыдняў таму, адзначыла крыніца. Гэта прымусіла ваенных адключыць сетку для несакрэтны звестак, хоць кіраванне сістэмай не было страчанае. Чакаецца, што сістэма будзе адноўленая ў бліжэйшы час.

Крыніцы NBC News паведамляюць, што за дадзенай атакай стаяла Расія. Такую ж інфармацыю распаўсюдзіла і CNN. У той жа час гаворыцца, што ніякай сакрэтнай інфармацыі ў выніку нападу згублена не было.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?