Мэр італьянскай вёскі Селія Давід Цыкінэла забараніў жыхарам паміраць, паведамляе La Stampa.

Чыноўнік пайшоў на такі крок у рамках барацьбы са скарачэннем колькасці насельніцтва. Мясцовыя ўлады маюць намер штрафаваць тых, хто недастаткова добра клапоціцца пра сваё здароўе.

Селія — гэта сярэднявечная вёска ў Калабрыі, яе ведаюць па руінах замка і аліўкавым алеі, гаворыцца ў артыкуле. Закон аб «забароне на смерць» дзейнічае там з 5 жніўня.

У Селіі пражываюць каля 500 чалавек, прычым больш за 60% насельніцтва старэйшыя за 65 гадоў. За апошнія 15 гадоў вёска страціла амаль трэць сваіх жыхароў.

Улады Селіі заклікаюць жыхароў сачыць за сваім здароўем і выкарыстоўваць розныя віды медыцынскай дапамогі, якія прапануе муніцыпалітэт, дадае Il Quotidiano.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0