Толькі з фэйсбука тэлеканала «Дождь» здымак за некалькі гадзін перапосцілі каля 9000 чалавек. Агулам колькасць перапостаў вылічваецца дзясяткамі, а заўтра можа дасягнуць соцень тысяч. Гэта абсалютны рэкорд для работы беларускага рэпарцёра.

Пасля знішчэння санкцыйных прадуктаў жыхары Смаленскай вобласці Расіі збіраюць недадушанае. Гэтае фота рэпарцёр «Комсомольской правды в Беларусі» Генадзь Мажэйка зрабіў 7 жніўня. Па ягоных словах, ён адправіўся за мяжу Расіі адразу па вяртанні з адпачынку на Чорным моры.

Рашэнне пра знішчэнне санкцыйных прадуктаў выклікала масавае абурэнне нават у расійскім грамадстве. Газета бізнэс-колаў «Ведомості» назвала яго «дэманстратыўным варварствам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?