Начальнік ніжагародскіх участковых упаўнаважаных, якія адмаўляліся заводзіць крымінальныя справы па заявах жонкі Алега Бялова, змешчаны пад арышт па хадайніцтве следства, паведамляецца на сайце СК РФ.

У паведамленні гаворыцца, што Віктар Мілер падпісаў чатыры пастановы аб адмове ва ўзбуджэнні справы па заявах жонкі Бялова пра гвалт і пагрозы з боку мужа. «Усё гэта прывяло да магчымасці здзяйснення Бяловым масавага забойства», — сцвярджае афіцыйны прадстаўнік СК Уладзімір Маркін.

Чацвёртага жніўня ў кватэры ў Ніжнім Ноўгарадзе былі знойдзеныя расчлянёныя целы шасці дзяцей і іх маці. Падазраванага ў здзяйсненні забойстваў бацькі Алега Бялова затрымалі ў Каўрове, пасля чаго СК распачаў справу ў дачыненні да шасцярых паліцэйскіх, якія сваім бяздзеяннем маглі дапусціць такі зыход падзей.

Сярод фігурантаў справы ёсць начальнік раённага аддзела паліцыі Аляксандр Вольчак, яго намеснік і двое участковых. Следчыя лічаць, што з кастрычніка мінулага года жонка Бялова звярталася з заявамі пра пабоі і пагрозы забойствам і расчляненнем, аднак паліцэйскія адмаўляліся расследаваць гэтыя абвінавачванні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?