Аляксандр Лукашэнка застаўся незадаволены вынікамі беларускіх плыўцоў на чэмпіянаце свету. У ходзе сустрэчы з журналістамі недзяржаўных СМІ ён уступіў у дыскусію з галоўным рэдактарам інтэрнэт-партала TUT.by Марынай Золатавай на тэму выступлення беларускіх плыўцоў на чэмпіянаце свету ў Казані.

— Узялі загубілі плаванне. Ідзе чэмпіянат свету, дык няма на каго ж глядзець.

— Як няма на каго? А Герасіменя?

— Ну і дзе цяпер Герасіменя?

— У нас яшчэ Цуркін ёсць, малады хлопец.

— Ну і дзе Цуркін? Які ён малады? Яму ўжо недзе 23 гады, па-мойму. Маладыя ўсе там, на чэмпіянаце свету золата выйграюць — у 18-гадовым узросце, — сказаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?