Актору стала дрэнна з сэрцам.

«Цяпер вельмі складана даваць нейкія прагнозы. Лекары робяць усё магчымае, каб стабілізаваць здароўе акцёра», — паведаміў галоўны ўрач Першай Градскай бальніцы Аляксей Свет.

Дураў ўжо перанёс два інфаркты і аперацыю на сэрцы. У маі 2008 года акцёр перанёс аперацыю па ўстаноўцы кардыёстымулятара, а ў 2009 быў экстрана шпіталізаваны ў аддзяленне кардыялогіі ў Боткінскай бальніцы.

Леў Дураў нарадзіўся 23 снежні 1931 у Маскве.

У кіно Дураў сыграў больш за 200 роляў. Усенародную вядомасць прынеслі працы ў карцінах «Я крочу па Маскве», «Старыя-разбойнікі», «Семнаццаць імгненняў вясны», «Вялікая перамена», паведамляе Tut.by.

Здымаўся Дураў і ў беларускіх стужках. Напрыклад, сыграў галоўную ролю ў фільме «Жыціе і ўзнясенне Юрася Братчыка» паводле рамана Уладзіміра Караткевіча «Хрыстос прызямліўся ў Гародні».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0