Пра гэта паведамілі ў СММ АБСЕ ў Твітары.

Як паведамляе Інтэрфакс-Украіна, прадстаўнік місіі АБСЕ Майкл Бацюркіў таксама адзначыў: гэты інцыдэнт паўплывае на ўмовы працы назіральнікаў, аднак яны застаюцца на непадкантрольнай уладзе Украіны тэрыторыі і працягнуць там сваю працу.

Як вядома, у Данецку ў ноч на 9 жніўня каля офіса СММ АБСЕ згарэлі чатыры машыны, якія належаць арганізацыі.

Інцыдэнт адбыўся на паркоўцы каля гатэля, дзе жывуць назіральнікі, у 2:30 ночы.

«Амаль адразу прыехалі пажарныя і праз гадзіну згасілі агонь», - паведаміў прадстаўнік місіі Майкл Бацюркіў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?