Апоўдні 9 жніўня на ажыўленым пікеце на плошчы каля Камароўскага рынку двое невядомых спрабавалі сарваць збор подпісаў за Анатоля Лябедзьку, выкрыкваючы абразы і пагрозы.

«Калі я гутарыла з людзьмі, якія збіраліся паставіць подпісы, падышоў мужчына і стаў гучна выкрыкваць абразы на адрас Анатоля Лябедзькі, - распавяла сайту ucpb.org удзельнік ініцыятыўнай групы Людміла Мірзаянава. - Людзі ў здзіўленні сталі адыходзіць ад стала. Тут жа з левага боку падышоў яшчэ адзін мужчына і выразна кажа: «Я б вас расстраляў!» І дадае: «Усіх вас расстраляў бы!». Я паклікала міліцыю, і ён пачаў сыходзіць ад пікету».

І хоць правакатар не паспеў адысціся далёка (быў ледзь не за два крокі), міліцыянты, кажа Мірзаянава, нават не паспрабавалі яго спыніць. Толькі параілі напісаць скаргу і самаўхіліліся.

На думку Людмілы Мірзаянавай, правакацыя відавочна была зладжаная з мэтай напалохаць і разагнаць людзей: «Людзі падыходзяць вельмі актыўна. Нават дзіўна: горача, яны з пакетамі. Ставяць подпісы. І мэта тут відавочная — разагнаць, напалохаць. Калі міліцыя падыходзіць, гэта ж таксама стымулятар страху».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?