28 лютага, падчас аўкцыёну на права арэнды памяшканняў у бізнес‑цэнтры «Сталіца» на праспекце Пераможцаў у Мінску, прададзены два лоты з сарака. Пра гэта БелаПАН паведаміла начальнік аддзела па арганізацыі і правядзенні аўкцыёнаў і конкурсаў Мінскага гарадскога цэнтра нерухомасці Вольга Сянчук.

Паводле яе слоў, пры пачатковай цане першага прададзенага лота 2,3 млн. рублёў ён пайшоў з малатка за 5 млн., другога — пры цане 1,98 млн. рублёў — за 2,2 млн.

У хуткім часе адбудзецца паўторны аўкцыён па згаданым аб’екце.

Цэнтр «Сталіца» будуецца каля гатэля «Вікторыя». Усяго на аўкцыёны будуць выстаўлены 79 лотаў, гэта офісныя памяшканні ад 10,5 да 70 кв. м. Па выніках аўкцыёна будуць заключацца дагаворы арэнды тэрмінам на пяць гадоў. Стаўка арэнднай платы будзе складаць 10 еўра за кв. м. Аб’ект плануецца здаць у эксплуатацыю 1 ліпеня 2008 года. Ён з'яўляецца камунальнай уласнасцю.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0