У ліпені 2015 года спажывецкія цэны на тавары і паслугі ў Беларусі выраслі ў параўнанні з чэрвенем на 0,2%, са снежнем 2014 года — на 7,5%, паведамляе прэс-служба Нацыянальнага статыстычнага камітэта. 

Цэны на харчовыя тавары за месяц знізіліся на 0,1%. 

Найбольш значна падаражэлі: бульба — на 20%, тытунёвыя вырабы — на 2,4%, чай — на 2%, кандытарскія вырабы — на 1,4%, алей (акрамя аліўкавага) — на 1,3%. 

Знізіліся цэны на гародніну — на 16,9%, фрукты — на 3,2%, яйкі — на 1,8%, сыры — на 0,3%. 

Цэны на нехарчовыя тавары ў ліпені ў параўнанні з чэрвенем павялічыліся на 0,4%. Больш за ўсё ў ліпені падаражэлі пісьмовыя прылады — на 3%, сінтэтычныя мыйныя сродкі — на 2,4%, медыкаменты — на 1,7%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?