10.08.2015 / 16:15

Фестиваль «Камяніца» приглашает музыкантов, народных мастеров, знатоков фольклора и зрителей 2

Камяніца-2014. Фота: Юлія Бальцэвіч

Ужо сёмы фолк-фэст «Камяніца» пройдзе ў Музеі народнай архітэктуры 5 верасня. Хэдлайнераў музычнай часткі фэсту абвесцяць праз тыдзень.

Арганізатары запрашаюць на малую сцэну фэста аматарскія і студэнцкія музычныя калектывы, прадстаўнікоў народных промыслаў і візуальнага мастацтва, культурніцкія ініцыятывы па вувучэнні мовы, танцаў, песень і гульняў.

Заяўкі на ўдзел у фэсце можна адсылаць да 25 жніўня на адрасkamianica2003@gmail.com з апісаннем, прыкладамі работы і кантактамі.

У мінулым годзе на фэсце было з паўсотні пункаў народных рамёстваў і забаў, фэст наведалі каля 9 тысяч чалавек. Сёлета арганізатары гатовыя прадставіць рамеснікам яшчэ больш месца без усялякай аплаты.

Фота-2014: Строчыцы, «Камяніца», настрой

Гледачоў фэст таксама мае не расчараваць: традыцыйна там граюць выбітныя прадстаўнікі фолк- і нэафолк-музыкі. У мінулым годзе на «Камяніцы» выступалі ўкраінцы Алег Скрыпка, «Банду і «ДахаБраха», палякі Orkiestra Sw.Mikolaja, Караліна Ціха і Бартэк Палыга, чэхі Ahmed Ma Hlad, расейцы «Иван Купала» ды мноства беларусаў: «Яварына», «Троіца», Kriwi, Šuma, Relikt…

0
Сашок Гараўскі / Ответить
28.08.2015 / 05:16
Гэта ж роўна праз тыдзень, у наступную суботу! Дай Бог, каб захавалася гэткае камфортнае надвор'е, як цяпер, бо даўно хочацца "Znich" паслухаць на open air.
0
Лявон / Ответить
01.09.2015 / 21:21
Сашок Гараўскі, ня менш вабныя за "Znich" гурты "Vuraj", "Стары Ольса"... Дый ці мала. Фэст заўжды быў разнастайным і цікавым, а сёлета акурат і надвор'е самае фэстывальнае. Сустрэнемся ў суботу.
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера