112.ua

112.ua

Сакратар РНБА Украіны Аляксандр Турчынаў заяўляе, што Расія рыхтуе крывавыя правакацыі на ўсходзе Украіны. Пра гэта ў панядзелак паведамляе прэс-цэнтр Рады нацыянальнай бяспекі і абароны.

Паводле інфармацыі РНБА, на акупаванай тэрыторыі спецслужбамі Расіі рыхтуюцца крывавыя правакацыі з вялікай колькасцю ахвяр.

«На акупаванай тэрыторыі расійскімі спецслужбамі адбываецца падбор аб'ектаў масавага збору людзей: дзіцячыя сады, навучальныя ўстановы, жылыя дамы, аб'екты інфраструктуры і г.д., і адпрацоўваюцца сцэнары арганізацыі тэрактаў», — сказаў ён

Сакратар РНБА дадаў, што кіраўніцтва ставіць задачу падчас тэрактаў давесці колькасць ахвяр сярод мірнага насельніцтва на акупаваных тэрыторыях «ў колькасці, супастаўнай з колькасцю загінулых у выніку трагедыі рэйса МН17».

Турчынаў таксама адзначыў, што злачынныя правакацыі Масква плануе, каб абвінаваціць кіраўніцтва Украіны ў злачынствах супраць чалавечнасці «і ініцыяваць на міжнародным узроўні пытанне аб прыцягненні ўкраінскіх уладаў да адказнасці».

«Гэтыя крывавыя злачынствы плануюць арганізаваць пад выглядам удараў украінскіх узброеных сілаў у адказ на шматлікія правакацыі», — растлумачыў ён.

Турчынаў адзначыў, што паводле задумы расійскіх спецслужбаў, «крывавыя тэракты маюць адцягнуць увагу сусветнай грамадскасці ад адказнасці Расіі за збіты «Боінг», легітымізаваць і апраўдаць актывізацыю расійскай агрэсіі, а таксама пазбавіць Украіну падтрымкі ў свеце і прывесці да яе міжнароднай ізаляцыі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?