Заставачнае фота.
Сёння пад Белакаменкай Данецкай вобласці адбылася сутычка паміж баевікамі з аднаго боку і ўзброенымі сіламі Украіны і ДУК «Правы сектар» з другога. У выніку сямёра ўкраінцаў загінулі, а яшчэ адзінаццаць атрымалі раненні. Украінская армія панесла сёння самыя цяжкія пасля Дэбальцава страты.
Вядома, што сярод тых, хто атрымаў раненні і беларус з ДУК «Правы сектар». Сябры пакуль не называюць ягоны пазыўны.
«Так, адзін з нашых беларусаў моцна паранены, - кажа хлопец з ДУКа. – Ён цяпер у рэанімацыі. Стан стабільны, вечарам верталётам яго паспрабуюць даставіць у Днепрапятроўск».
Беларус атрымаў раненне з 82-мілімітровага мінамёта БМ-37. Аскепкі міны трапілі ў грудзі, нырку і галаву.
Таксама сёння ў баі загінуў украінец Віталь Ціліжанка. Ён меў сяброўскія адносіны з многімі беларусамі, у нашай краіне яго шмат хто ведаў.