Першым у гэтым напрамку будзе Слонімскі вінаробны завод.
Ілюстрацыйнае фота
Паведамляецца, што прадпрыемства стала першым у Беларусі, якое атрымала прамысловую ліцэнзію на вытворчасць самагонкі.
Ужо вядома, што завод будзе выпускаць два віды самагонкі - «Традыцыйная» (мацунак — 42 градусы) і «Лютая» (47 градусаў), паведамляе РІА.
Прадстаўнікі завода заяўляюць, што спецыяльна пад новы напрамак было замоўлена унікальнае абсталяванне.