Помнік паэту будзе разьмяшчацца на тэрыторыі парку, што знаходзіцца побач з будынкам Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра опэры і балету Рэспублікі Беларусь.

Як адзначыў сёньня на паседжаньні штабу па рэканструкцыі будынка намесьнік прэм’ер‑міністра Аляксандар Косінец, помнік Максіму Багдановічу будзе крыху зьмешчаны, а цэнтральная частка тэрыторыі перад тэатрам стане свабоднай.

Архітэктурны праект дабраўпарадкаваньня тэрыторыі ў будынка тэатра прадугледжвае адкрытую прастору з боку фасаду, наяўнасьць фантана, устаноўку лавак, ліхтароў.

Віцэ‑прэм’ер падкрэсьліў, што помнік культуры мінулага году рэканструюецца максімальна набліжана да першапачатковага архітэктурнага праекта Іосіфа Лангбарда.

Будаўніча‑мантажныя працы мяркуецца завершыць да 1 верасьня, затым будзе пачата камплектацыя сьвятла‑, відэа‑, аўдыёабсталяваньня і г.д.

Паводле БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0