У пасёлку Бальшавік Гомельскага раёна затрыманы 25-гадовы мясцовы жыхар па падазрэнні ў забойстве знаёмага сваёй маці, паведаміла афіцыйны прадстаўнік Гомельскага абласнога ўпраўлення Следчага камітэта Марыя Крываногава.

Інцыдэнт адбыўся 10 жніўня ў кватэры, дзе пражывае маці з сынам. У гэты дзень у іх было двое гасцей — знаёмых гаспадыні дома. Разам выпівалі. Пасля застолля разышліся па пакоях. Сын раптам вырашыў вярнуцца да маці, якая засталася з адным са сваіх знаёмых. Паміж мужчынамі ўспыхнула сварка. Хлопец на кухні знайшоў нож, якім і нанёс удар крыўдзіцелю.

39-гадовы госць ад атрыманых траўмаў памёр на месцы. У дачыненні да падазраванага распачата крымінальная справа па ч.1 арт.139 Крымінальнага кодэкса «Забойства». Прызначаны шэраг экспертыз. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?