Як паведамляе сайт jews.by, на пасяджэнні ўрада Ізраіля 4 жніўня была падтрымана прапанова прэм'ер-міністра Біньяміна Нетаньяху аб ліквідацыі васьмі дыпламатычных прадстаўніцтваў у сувязі са скарачэннем выдаткаў, у тым ліку пасольства Ізраіля ў Беларусі. 

Пасольства Ізраіля ў Беларусі «цяпер не дае афіцыйных каментараў на паведамленні, якія з'явіліся ў СМІ».

«Пакуль афіцыйных заяў ад ізраільскага МЗС не з'явілася», — паведамілі БелаПАН у ізраільскім дыппрадстаўніцтве. 

Пасольства Ізраіля ў Беларусі ўжо закрывалася ў 2002 годзе, і таксама ў мэтах эканоміі бюджэтных сродкаў. Асноўныя консульскія паслугі грамадзянам Беларусі тады аказвала ізраільскае пасольства ў Маскве. У 2005 годзе дыппрадстаўніцтва Ізраіля поўнасцю аднавіла сваю працу ў Мінску. 

Варта адзначыць, што 19 верасня 2014 года Беларусь і Ізраіль падпісалі міжурадавае пагадненне аб адмене віз. Беларускі бок выканаў усе ўнутрыдзяржаўныя працэдуры для таго, каб пагадненне набыло моц. Міністр унутраных спраў Ізраіля Сільван Шалом падпісаў указ аб аблягчэнні візавага рэжыму з Беларуссю 29 чэрвеня 2015 года. Гэта першы з этапаў паслаблення візавага рэжыму паміж дзвюма краінамі. Наступным этапам павінна стаць зацвярджэнне рашэння аб бязвізавых паездках галасаваннем у кнесеце Ізраіля, пасля чаго праз 90 дзён бязвізавы рэжым з Беларуссю пачне працаваць аўтаматычна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?