Прапануем Вашай увазе Лютаўскі літаратурны сшытак «Нашай Нівы».

Яго адкрывае апавяданьне Марыі Вайцяшонак «Загад каралевы, або Пяць хвілін у парозе», прысьвечанае Ірыне Казулінай. Магічны зьбег абставінаў: упершыню апавяданьне друкавалася ў «НН» № 6 (508), які выйшаў 23 лютага 2007 году — роўненька за год да сыходу спадарыні Ірыны. Толькі яна не хацела, каб справа дайшла да мужа, каб турэмшчыкі выкарысталі гэта, каб прымусіць мужа адрачыся ад ягоных прынцыпаў. Рэдакцыя вырашыла паўтарыць гэты сьветлы ўспамін пра яе.

Алег Мінкін, сёлетні ляўрэат прэміі «Гліняны Вялес», распавядае пра жыцьцё ў Вільні, тугу па Радзіме дзяцінства і зусім трохі — пра паэзію. «Неабавязкова зьбірацца тысячай, каб сьпяваць «Мы выйдзем шчыльнымі радамі», — адказвае ён на пытаньне Наталкі Бабінай, ці адчуваецца сёньня беларуская прысутнасьць у Вільні.

Магілёвец Аляксей Бацюкоў прапануе свой шпітальны дзёньнік «У аддзяленьні сківічна?тваравай хірургіі». Беларуская сыстэма аховы здароўя якая яна ёсьць. Хэпі?энд — выпіска.

Віленскую тэму, распачатую Алегам Мінкіным працягвае эсэ Людвікі Кардзіс «Аляхнавічаняты». Тэкст паўстаў з успамінаў пра сустрэчы з Францішкавымі сынамі, дзядзькамі Юркам і Казікам. Таксама яно кідае сьвятло на сямейную трагедыю Францішка Аляхновіча. Як выяўляецца, яго «Няскончaнaя дрaмa» — аўтабіяграфічны твор…

Фатограф «НН» Андрэй Лянкевіч пабываў у раёне Літвы, з усіх бакоў аточаным Беларусьсю. У гэтым месцы тэрыторыя Літвы ўразаецца ў Беларусь дваццацікілямэтровым клінам. Кажуць, гэта калі Сталін і Гітлер крэсьлілі межы Савецкага Саюзу і Нямеччыны, на мапе ляжала люлька правадыра народаў. І ніхто да яе не наважыўся дакрануцца. Проста абвялі вакол алоўкам. Людзі ў літоўскіх Нарвілішках і беларускіх Пяцкунах жывуць, перагукаючыся праз драцяную мяжу.

Найпапулярнейшы чэскі пісьменьнік, у мінулым дысыдэнт і рок?музыка, Яўхім Топал нядаўна наведаў Менск з прэзэнтацыяй сваёй кніжкі, выдадзенай па?беларуску. Ён кажа, што цікавіцца Беларусьсю пачаў пасьля таго, як гадоў дзесяць таму паглядзеў фільм «Ідзі і глядзі». «Мяне страшна ўразіў такі выпадак, — кажа Топал. — Калі я жыў пры канцы 90?х у Мюнхене, аднойчы ў пісьменьніцкім асяродку мне паказалі сталага спадара і сказалі: «Вось гэта беларускі пісьменьнік Быкаў». Мяне ўразіла, што Быкаў, які быў савецкім салдатам, пасьля вайны шукае прытулку ў Чэхіі, у Нямеччыне. Для мяне гэта быў парадокс, у якім хацелася разабрацца».

Літаратуразнаўца Арсень Ліс уздымае праблему запазычаньняў у мове. «Зразумелая прычына шараханьня: цісьне асыміляцыя, якая ў незалежнай Беларусі набыла, здаецца, мэтанакіраваны характар. Хочацца адштурхнуцца ад дамінантнага ў родным доме слова вялікай суседкі. Дык ці такім, з дазволу сказаць, спосабам — пазычаньнем з другой мовы — захінеш, абароніш сувэрэннасьць беларускай мовы?»

Аляксандар Фядута наведаў спэктакль Купалаўскага тэатру «Чорная панна Нясьвіжу». у якім Сьвятлана Зелянкоўская грае адначасова і Барбару Радзівіл, і падобную да яе, як дзьве кроплі вады, кракаўскую курву Бжэнку. Настасьсю Слуцкую, пэўна, было іграць прасьцей.

Завяршаюць літаратурную падборку вершы Тацяны Барысік. Яе вершы рэгулярна выклікаюць пратэсты ў аматараў барока. Але Францішак Багушэвіч іх, пэўна, ўпадабаў бы.

?

Калі хто хоча атрымліваць папяровую газэту штотыдзень, дасылайце адрасы і грашовыя пераказы.

Паведамляць свае адрасы можна праз тэлефон, факсам, праз пошту ці электронную пошту.

Тэлефоны: (017) 284-73-29, (029) 260-78-32 (МТС), (029) 618-54-84, e-mail: [email protected], [email protected], паштовы адрас: а/с 537, 220050 Менск.

У блянку банкаўскага паведамленьня ці паштовага пераказу, калі ласка, дакладна і разборліва пазначайце ваш адрас, у тым ліку паштовы індэкс і код пад’езду.

З кожным чытачом падпісваецца дамова. Яна заключаецца сама меней на 3 месяцы. Пералік грошай можна рабіць як і раней.

Тыя, хто перакажа 24 000 рублёў за раз, забясьпечаць выхад газэты на тры месяцы. Хто ж мае магчымасьць пераказаць 48 000 рублёў адразу, забясьпечаць публікацыю «НН» адразу на паўгоду.

?

Правілы падачы адрасоў

  • Абавязкова падавайце індэкс, бо зь індэксам газэта дойдзе хутчэй.
  • Калі вы жывяце ў вёсцы ці ў мястэчку, пазначайце раён і вобласьць.
  • Ня трэба дасылаць квіток, пакіньце яго ў сябе, гэта вашае пацьверджаньне таго, што вы зрабілі ахвяраваньне.
  • Разборліва падавайце свае зьвесткі.
  • Атрымліваць газэту можна зь любога нумару, толькі паведаміце ў Рэдакцыю свой адрас.

?

На які рахунак пералічаць грошы?

Ахвяраваньне можна перавесьці ў любым аддзяленьні банку, на любой пошце. Улічыце, што пры пераказваньні грошай паштовым пераводам пошта спаганяе дадаткова 3 %, а пры пераводзе грошай празь «Беларусбанк» працэнту не бяруць.

На банкаўскай квітанцыі ў графе «Від плацяжа» трэба пазначыць: «За газэту «Наша Ніва».

У графе: «Атрымальнік плацяжа» трэба пісаць: ПВУП «Суродзічы», УНП 190 786 828.

У графе «Найменаваньне банку» трэба пісаць: «МГД ААТ «Белінвестбанк», вул.Калектарная, 11, Мінск, код 764».

У графе «Рахунак атрымальніка» — 3012 206 280 014. Пры перасылцы грошай па пошце тое самае трэба пісаць у рубрыках «Каму» і «Куды».

Раздрукаваць банкаўскую квітанцыю (pdf-файл 38Кб, A4).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?