Чытач Валдзіс Кінік заўважыў цікавы элемент фасада на адным з будынкаў ансамбля «Брама горада» ля чагуначнага вакзала ў Мінску.

Унутры барэльефа з пяціканцовай савецкай зоркай відаць выяву праваслаўнага крыжа.

Вядомы беларускі мастак ды культуролаг Сяргей Харэўскі мяркуе, што выява магла з'явіцца толькі цяпер, падчас апошняй рэстаўрацыі і гэта самаўпраўства работнікаў.

Будаўніцтва параднага ансамбля Прывакзальнай плошчы пачалося адразу пасля вайны. Галоўным яго элементам сталі дзве 11-павярховыя вежы, пабудаваныя па праекту ленінградскага архітэктара Барыса Рубаненкі, якія цяпер носяць назву «Брама горада».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?