Дзяржстандарт Беларусі выявіў расійскі чай з цвіллю.

Як паведамілі у прэс-службе камітэта, у ходзе праверкі ўнітарнага прадпрыемства «Караван» (Мінск) у ліпені гэтага года было ўстаноўлена, што чай чорны байхавы дробны першага гатунку (Расійская Федэрацыя), які рэалізаваўся прадпрыемствам, не адпавядае патрабаванням тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза «Аб бяспецы харчовай прадукцыі» (ТР МС 021/2011) па мікрабіялагічным паказчыку. 

У прыватнасці, вынікі выпрабаванняў паказалі, што ў адабраных узорах чаю ўтрыманне цвілі перавысіла норму ў 49 разоў. 

Таксама не адпавядала патрабаванням рэгламенту і маркіроўка прадукцыі: адсутнічала абавязковая інфармацыя аб месцы росту чайнага ліста. 

Па выніках нагляду інспекцыя Дзяржстандарта па Мінскай вобласці і Мінску выдала ўнітарнаму прадпрыемству «Караван» прадпісанне аб вяртанні спажыўцамі і (або) выключэнні з абарачэння гэтага чаю.

У выніку больш за 11,5 тыс. пачкаў чаю з цвіллю было вернута для адпраўкі яго пастаўшчыку — ТАА «ГД «Канфуцый» (Расійская Федэрацыя). 

Акрамя таго, на ўнітарным прадпрыемстве «Караван» знаходзіўся на рэалізацыі чай чорны байхавы цэйлонскі дробны з водарам кляновага сіропу, вяршкоў, карамелі Black tea maple tea (кляновы сіроп) Riston вышэйшага гатунку (Шры-Ланка) без дэкларацый аб адпаведнасці прадукцыі патрабаванням ТР МС 021/2011. Гэта паслужыла падставай да выдачы інспектарамі забароны на яго рэалізацыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?