Кінакампанія Weinstein Company апублікавала ў інтэрнэце першы трэйлер новага вестэрна Квенціна Таранціна. Карціна «Мярзотная васьмёрка» з'явіцца на экранах 25 снежня 2015 года. Аб гэтым паведамляецца ў апісанні роліка на YouTube. У Беларусі, імаверна, прэм'ера адбудзецца 8 студзеня 2016 г.

Дзеянне фільма адбываецца праз некалькі гадоў пасля заканчэння Грамадзянскай вайны ў ЗША. Ратуючыся ад снежнай буры ў гарах, у адным доме аказваюцца паляўнічыя за галовамі, злачынцы, кат, каўбой, а таксама генерал і салдаты армій Поўначы і Поўдня.

Здымкі вестэрна, у якім сыгралі Курт Расэл, Сэмюель Л. Джэксан, Цім Рот і Чэнінг Татум, праходзілі ў штаце Каларада. Па словах Таранціна, карціна ніяк не звязаная з яго папярэдняй працай у гэтым жанры, стужкай «Джанга вызвалены», якая выйшла на экраны ў 2012 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?