Парыж канчаткова адмовіўся перадаваць верталётаносцы тыпа «Містраль» Расіі і можа прадаць іх іншым зацікаўленым краінам, паведаміла крыніца ва ўрадзе Францыі газеце Le Monde.

Планавалася, што ўнікальныя для расійскага флоту караблі будуць перадавацца Маскве пачынаючы з лістапада 2014 года, аднак кантракт быў заблакаваны пасля агрэсіі РФ супраць Украіны.

Адзін з экс-расійскіх «Містраляў».

Адзін з экс-расійскіх «Містраляў».

Цяпер у караблёў могуць з'явіцца іншыя пакупнікі.

«Егіпет і Саудаўская Аравія цалкам гатовыя купіць абодва «Містралі», — сказал французскі ўрадовец.

Паведамляецца, што Саудаўская Аравія гатовая прафінансаваць пакупку караблёў Егіптам, каб узмоцніць бяспеку на Міжземнамор'і і на Чырвоным моры.

«Некаторыя краіны гэтага рэгіёну вельмі зацікаўленыя ў «Містралях», каб павялічыць сваю марскую магутнасць», — сказаў чыноўнік.

Саудаўская Аравія падтрымлівае шчыльныя сувязі з Егіптам, у тым ліку аказвае яму фінансавую дапамогу ў памеры $4 млрд на год. Францыя таксама прадае Егіпту знішчальнікі Rafale і баявыя караблі — фрэгаты і карветы.

Не выключана таксама, што «Містралямі» зацікавяцца Канада, Індыя і Сінгапур, якія ў сваю чаргу падымаюць пытанне аб павелічэнні свайго ваенна-марскога патэнцыялу.

Універсальныя дэсантныя караблі тыпу «Містраль» могуць прымаць на борт да 450 чалавек дэсанту (на кароткі час — да 900 чалавек), 16 верталётаў.

Яны могуць выкарыстоўвацца як баявыя дэсантныя караблі-верталётаносцы ці як мабільныя марскія шпіталі, а таксама для эвакуацыі мірнага насельніцтва з канфліктных зон. «Містралі» здольныя быць мабільным марскім штабам, выкідваць марскія дэсанты, змагацца з пірацтвам, з марской кантрабандай наркотыкаў і з нелегальнай міграцыяй. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?