Па паведамленні агенцтва Сіньхуа, у выніку двух магутных выбухаў у прамысловай зоне горада Цяньцзінь на ўсходзе Кітая загінулі прынамсі 17 чалавек, больш за 400 параненыя.

Таксама паведамляецца са спасылкай на дактароў мясцовай бальніцы, што людзі, параненыя аскепкамі шкла, камянямі, некаторыя знаходзяцца ў цяжкім стане.

Па паведамленнях мясцовых СМІ, першы выбух адбыўся ў 23:30 па мясцовым часе, выбухная хваля ад яго адчувалася ў радыусе некалькіх кіламетраў. Прыкладна праз паўхвіліны за ім адбыўся другі выбух.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?