Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання павысіла мінімальныя экспартныя цэны ў расійскіх рублях на ялавічыну, паведамілі ў ведамстве. 

Мінімальная экспартная цана 1 кг марожанай ялавічыны першай катэгорыі (бык) павышана на 2,7% да 190 расійскіх рублёў, 1 кг марожанай ялавічыны (карова) — на 2,9% да 175 расійскіх рублёў; ахалоджанай ялавічыны першай катэгорыі (бык) — на 2,6% да 200 расійскіх рублёў, ахалоджанай ялавічыны первой катэгорыі (карова) — на 2,8% да 180 расійскіх рублёў. 

Апошні раз цэны на гэтую прадукцыю змяняліся 29 мая (зніжаліся ў сярэднім на 5%). 

Мінімальныя цэны на малочную прадукцыю не змяніліся. 

Як растлумачылі ў Мінсельгасхарчы, мінімальныя рэкамендаваныя экспартныя цэны ўстанаўліваюцца рабочай групай ужо на працягу некалькіх гадоў. Са снежня 2014 года яны вызначаюцца не толькі ў расійскіх рублях, як раней, але і ў доларах ЗША. 

Рабочая група створана распараджэннем прэм'ер-міністра № 63р ад 19 чэрвеня 2009 года «Аб стварэнні рабочай групы для штодзённага маніторынгу рэалізацыі малочнай прадукцыі на ўнутраным і знешнім рынках».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?